Я збіраю хатнюю трэнажорную залу

6 студзеня, 2023 • абноўлена 26 лістапада, 2023

Ужо як 8 месяцаў я не наведваў трэнажорнай залы. Першы час бывала выходзіў на вуліцу на турнік, дома былі гантэлі па 6 кг, рабіў разводку, прысядаў. Доўга гэта не падоўжылася. І вось, у пачатку года мы з сябрам ўладкоўваем свой невялікі зала, каб

  • не ўдзельнічаць у позве "you will own nothing and be happy";
  • не плаціць штомесячнай падпіскі за абанемент;
  • не марнаваць часу на дарогу і і чаканне.

Я адразу вырашыў, што нам патрэбна сілавая рама. Былі думкі цалкам сабраць усё самім з нуля, але мы пачалі шукаць прапанову па добрай цане. Папярэдне спыніліся на аб'яве з суседняга гарадка, (без дастаўкі) і вырашалі, як усё гэта перавезці без асаблівых выдаткаў і доўгай паездкі. Калі ж мы стэлефанаваліся, каб абмеркаваць умовы, прадавец прамармытаў нешта без асаблівай цікавасці, і мы працягнулі разглядаць іншыя варыянты.

І вось, у адным з малалікіх аб'яў мы натыкнуліся на цікавую прапанову. Стэлефанаваліся, дамовіліся, ён сам усё прывязе і збярэ.

Крыху пазней там жа мы ўзялі штангу і яшчэ некалькі бліноў для заняткаў на пачатковым этапе.

Дзякуй, ironzubr.by

Силовая рама

Планы на 2023 год

  • дакупіць бліноў
  • купіць лаву з рэгуляваннем нахілу
  • купіць гімнастычныя кольцы
  • зрабіць цягу блока