Я буду прысутнічаць на фестывалі HLIADAČ 2022 (23 верасня)

15 верасня, 2022 • абноўлена 20 лютага, 2023

Здаецца, Жэня Малаковіч и CAMi вырашылі арганізаваць невялікі фестываль фільмаў, відэа і кліпаў, куды і запрасілі мяне для прэзентацыі маёй невялікай кароткаметражнай працы Вы бачылі гэтага чалавека, ці Мне здаецца за намі нехта назірае.

Першапачаткова чакалася, што фестываль пройдзе напачатку верасня ў Мінску, але па незалежных ад арганізатараў прычынах ён быў ссунуты на канец месяца ў анлайн-фармаце.

Пасляслоўе

Усё прайшло выдатна, было асабліва прыемна і карысна сустрэць тых, хто быў гатовы і адкрыты да знаёмства. Спадзяюся, мы яшчэ не раз папрацуем разам над уласнымі і староннімі праектамі.