У памяць пра Дэвіда Лінча

17 студзеня, 2025

Дзядуля, з якім я не быў знаёмы, але быццам ведаў асабіста.

У мяне быў толькі адзін дзядуля — па матчынай лініі. Мы праводзілі шмат часу разам, і ён адыграў вялікую ролю ў маім выхаванні. Дзеда па бацькоўскай лініі я ніколі не бачыў і нічога пра яго не ведаю.

Але ў нейкім сэнсе ў мяне быў яшчэ адзін дзядуля — Дэвід Лінч. Калі мой сапраўдны дзед навучыў мяне чалавечым якасцям, жыццёвым прынцыпам і навыкам, то Лінч стаў для мяне настаўнікам у мастацтве, творчасці, фармаванні густу і погляду на свет.

Яго сыход стаў стратай, параўнальнай з стратаю блізкага чалавека. І я ўпэўнены, што не адзінок у гэтых пачуццях.

Дзякуй за ўсё.

Дэвід Лінч